Баскетбольны клуб "Віталюр" спыніў сваё існаванне
Камандзе "Віталюр" абвешчана, што яна распускаецца, а гульцы і трэнеры могуць лічыць сябе вольнымі для падпісання кантрактаў з іншымі клубамі. Як паведамляе "Прессбол", 12 чэрвеня на трэнерскай радзе Беларускай баскетбольнай федэрацыі будзе разглядацца пытанне пра запаўненне вызваленай вакансіі. Замест "Віталюра" ў вышэйшую лігу гатовы заявіцца мінскі РГУОР, які ўзначальвае Аляксандр Барысаў.