Баснійскі палітык вырашыў стаць мэрам пры дапамозе парнаграфіі

Як паведамляе РБК, порна-ролік кандыдат вывесіў на сваім сайце. Каб паглядзець фільм для дарослых на сайце Хадзіахметавіча, спярша трэба адказаць на пытанні накшталт "Што важней для Зеніцы — стварэнне працоўных месцаў ці павышэнне падаткаў?".

Пасля заканчэння трансляцыі порнастужкі на экране з'яўляецца твар самага кандыдата, які кажа: "Калі вам спадабаўся ролік, галасуйце за мяне".

Навінка прынесла палітыку сусветную вядомасць, аднак яго шанцы на перамогу па-ранейшаму разглядаюцца як даволі нізкія.

Дарэчы, ужываць парнаграфію падчас выбарчых кампаній спрабавалі і ў ЗША. Праўда, там рабілі гэта з мэтай зняславіць кандыдата.