БАТЭ і "Дняпро" правядуць матчы плэй-оф Лігі Еўропы на сваіх стадыёнах
На сваіх стадыёнах правядуць хатнія матчы плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы беларускія клубы. Нагадаем, на гэтую стадыю ўпершыню прабіліся адразу тры нашых каманды: барысаўскі БАТЭ, мінскае "Дынама" і магілёўскі "Дняпро". Аднак толькі мінскі стадыён "Дынама" адпавядае ўсім патрабаванням для
правядзення матчаў такога ўроўню. Таму клубам давялося прасіць дазвол
УЕФА і ён быў атрыманы.
19 жніўня БАТЭ згуляе ў Барысаве першы матч з партугальскім "Марыціму", мінчукі і магілёўцы ў гэты дзень у гасцях будуць супрацьстаяць бельгійскаму "Бруге" і іспанскаму "Вільярэалу" адпаведна. Хатнія матчы "Дынама" і "Дняпро" правядуць 26 жніўня.
"Салідарнасць" адзначае, што ў выпадку выхаду беларускіх клубаў на групавую стадыю Лігі Еўропы, хатнія матчы яны змогуць гуляць выключна на мінскім стадыёне "Дынама". Прычына — у Барысаве і Магілёве адсутнічаюць міжнародныя аэрапорты з рэгулярнымі міжнароднымі рэйсамі.