БАТЭ пацярпеў чарговае паражэнне ў Турцыі, на гэты раз ад "Спартака"
Барысаўскі БАТЭ прайграў чарговы трэніровачны матч у Турцыі, дзе чэмпіён Беларусі працягвае падрыхтоўку да сезону. На гэты раз каманда Віктара Ганчарэнкі была разгромленая маскоўскім "Спартаком" - 3:0.
У складзе БАТЭ гулялі футбалісты, якія летась адзначыліся ў Лізе чэмпіёнаў: Верамко, Юрэвіч, Сасноўскі, Стасевіч, Крывец, Няхайчык. У матчы ўдзельнічаў форвард маскоўскага "Лакаматыва" 21-гадовы Аганэс Гааран, які знаходзіцца ў барысаўскім клубе на праглядзе.
Наступны кантрольны матч БАТЭ правядзе 11 сакавіка супраць чыцінскага "Лакаматыва", а ўжо на наступны дзень вернецца на радзіму, інфармуе сайт fcbate.by.