"Баварыя" гатовая ў любы момант купіць Глеба, “Барселона” не супраць?

"Баварыя" гатовая ў любы момант купіць Аляксандра Глеба ў каталонскай “Барселоны”, піша Чемпионат.ру.
Генеральны менеджэр нямецкай каманды Улі Хенес у чарговы раз пацвердзіў намер клубнага кіраўніцтва знайсці адэкватную замену паўабаронцу Франку Рыберы на той выпадак, калі француз захоча пакінуць Мюнхен па заканчэнні сезону.

"Я ведаю, што Дыега з "Вердэра" жадае перайсці да нас. Калі нам не ўдасца яго займець, мы паспрабуем купіць беларуса Аляксандра Глеба з "Барселоны". Наколькі я ведаю, мы можам запрасіць яго ў любы момант", — сказаў Хенес.