Байдарачнікі дадалі ў нашу алімпійскую скарбонку яшчэ адну бронзу
Беларускія весляры Раман Петрушэнка (27 гадоў) і Вадзім Махнёў (28 гадоў) сталі трэцімі ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў байдарак-двоек у Пекіне 23 жніўня на дыстанцыі 500 метраў з вынікам 1 хвіліна 30,005 секунды. Пераможцы заезду - іспанцы Сол Кравіёта і Карлас Пэрес з вынікам 1 хвіліна 28,736 секунды. Другі вынік паказалі прадстаўнікі Нямеччыны.
На Алімпіядзе ў Афінах у 2004 годзе Р.Петрушенко і В.Махнёў на дыстанцыі 500 метраў таксама былі трэцімі.
Сёння ж беларускі спартсмен Аляксандр Жукоўскі заняў пятае месца ў фінале алімпійскіх спаборніцтвах канаістаў на дыстанцыі 500 м. Пераможцу гонкі - расіяніну Максіму Апалеву ён прайграў 1,952 секунды.
Другое месца заняў іспанец, а трэці вынік - ва ўкраінца. Варта адзначыць, што Жукоўскі лідыраваў на працягу паловы дыстанцыі, выйграючы на адзнацы 250 метраў у пераследніка француза Мэц'ю Губэла 1,05 секунды, аднак у выніку нават не змог патрапіць у лік прызёраў.
БелаПАН