Байк-фэст "Хавайся ў бульбу" скончыўся для ўдзельніка рэанімацыяй
Падчас байк-фэсту "Хавайся ў бульбу" ў Гродне адбыліся чатыры аварыі. Ахвяра адной з іх патрапіла ў рэанімацыю. Чацвёрты міжнародны байк-фэст “Хавайся у бульбу” праходзіў у Гродне 25-27 красавіка. У ім прынялі ўдзел каля тысячы байкераў з 7 краін. Аднак само правядзенне фэсту і рух матацыклістаў па Гродне сталіся прычынай чатырох аварый у абласным цэнтры.
Самай жорсткай аварыяй сталася здарэнне каля гродзенскага рынка "Карона". Байкер з Масквы на вялікай хуткасці ўляцеў у слуп асвятлення. "Хуткая" забрала хлопца ў шпіталь , дзе ён знаходзіцца зараз у аддзяленні рэанімацыі.
Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна