БАЖ прапануе ПАСЕ правесці слуханні па свабодзе СМІ ў Беларусі

На паседжанні камісіі па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) 18 лістапада прадстаўнік “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Аляксандраў прапанаваў правесці слуханні па пытанні свабоды СМІ ў Беларусі. На паседжанні прадстаўнік БАЖ казаў пра тое, што без свабоды слова немагчыма правядзенне свабодных выбараў. Ён нагадаў пра ціск, у тым ліку эканамічны, на мас-медыя, аб адмовах у рэгістрацыі грамадска-палітычных выданняў. Апроч таго, шэраг недзяржаўных СМІ дагэтуль не могуць трапіць у дзяржаўную сістэму распаўсюду. Паводле словаў Андрэя Аляксандрава, па беларускім пытанні на паседжанні ПАСЕ ўзнікла досыць эмацыйная дыскусія. Так, лідэр Камуністычнай партыі Расіі Генадзь Зюганаў зрабіў прамову, у якой апісаў Беларусі як рай зямны. Болей за ўсё пытанняў узнікла пра дзейнасць палітычных партыяў. Задаваліся пытанні, чаму дзейнаму кіраўніку дзяржавы супрацьстаяць адразу дзевяць кандыдатаў.

Што ж тычыцца СМІ, то ўдзельнікі паседжання ПАСЕ прызналі: далёкі ад дэмакратычнасці стан на сёння з’яўляецца фактам, перадае БелаПАН.