БАЖ пратэстуе супраць затрымання і збіцця журналістаў

Беларуская асацыяцыя журналістаў прыняла заяву, у якой выказала пратэст супраць прымянення сілы супраць журналістаў. Таксама выказала пратэст супраць формы асвятлення падзяў дзяржаўнымі СМІ.  “Беларускае грамадства было цалкам дэзінфамаванае пра мэты мерапрыемства, колькасць удзельнікаў і іх паводзіны”, - паведаміў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

“Па нашай інфармацыі, сёння і ўчора ноччу былі затрыманыя каля 20 журналістаў. Прыблізна столькі ж журналістаў былі збітыя. Гэта былі і беларускія і замежныя журналісты, якія мелі акрэдытацыю. Дагэтуль некаторыя з іх знаходзяцца ў ізалятары”.