БДУ і БНТУ трапілі ў топ-100 найлепшых ВНУ краін Еўропы, якія развіваюцца
Прычым БДУ заняў 32-е месца, а БНТУ трапіў у сёмы дзясятак.
Брытанскае агенцтва Quacquarelli Symonds склала рэйтынг ВНУ еўрапейскіх краін, якія развіваюцца. У сотні найлепшых, як піша tut.by, Беларусь прадстаўленая двума ўніверсітэтамі — БДУ і БНТУ.
Беларускі дзяржаўны універсітэт займае ў рэйтынгу 32-і радок, а Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт трапіў у сёмы дзясятак.
Тройку лідараў узначальвае Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, другое месца падзялілі Карлаў універсітэт (Чэхія) і Новасібірскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), на чацвёртым месцы — Варшаўскі ўніверсітэт.
Рэйтынг ахоплівае 30 краін, сярод якіх Албанія, Арменія, Беларусь, Чэхія, Эстонія, Польшча, Румынія, Расія, Турцыя ды іншыя. У першую сотню ўвайшлі 26 расійскіх ВНУ, па 10 універсітэтаў Чэхіі і Турцыі, дзевяць і восем ВНУ Польшчы і Казахстана адпаведна. Агулам у топ-100 апынуліся 18 ВНУ з 30 краін рэгіёну.
Фота — newsby.org