Бекмамбетаў экранізуе гісторыю капітана Нэма

Кампанія 20th Century Fox збіраецца экранізаваць раман Жуля Верна "20 тысяч лье пад вадой", паведамляе блог HeatVision.  Прадзюсерамі стужкі выступяць Рыдлі і Тоні Скот, а на ролю рэжысёра прадракаюць Цімура Бекмамбетава. Расійскі рэжысёр адзначыў, што яму было б цікава папрацаваць над гэтым праектам, але пакуль не даў сваёй згоды. Вядома, што бюджэт карціны будзе значным, аднак дакладныя лічбы не называюцца.

Гэта не адзіная экранізацыя знакамітага рамана, якая ў наш час знаходзіцца ў распрацоўцы. Зусім нядаўна паведамлялася, што Disney рэанімаваў уласны праект "20 тысяч лье пад вадой". Рэжысёрам гэтага праекта стане Дэвід Фінчэр. Улічваючы, што планы здымак пакуль не абвешчаныя, невядома, які з праектаў выйдзе раней.

Раман "20 тысяч лье пад вадой" раней ужо неаднаразова экранізаваўся. Так, упершыню дзеянне кнігі было перанесенае на экран у 1907 годзе ў Францыі. Гэта была адна з першых каляровых стужак, размаляваная ўручную. Акрамя гэтага, шырокую вядомасць набыла экранізацыя 1916 года, у якой выкарыстоўваліся наватарскія па тых часах тэхналогіі падводнай здымкі.

Цяпер Бекмамбетаў працуе над карцінай "Самая цёмная гадзіна", сюжэт якой будуецца вакол захопу іншапланецянамі Масквы. Апошнім буйным праектам рэжысёра, у якім ён выступіў у якасці прадзюсера, была фантастычная стужка "Чорная маланка".

Фота: peoples.ru