Беларусь адкрые 5 зборачных прадпрыемстваў "у далёкім замежжы"

Стварэнне 15 сумесных прадпрыемстваў плануецца ў 2011 годзе за межамі краіны, паведамляе Міністэрства прамысловасці Беларусі. Мяркуецца, што яны будуць спецыялізавацца на зборцы беларускай тэхнікі. 7 зборачных прадпрыемстваў будуць адкрытыя ў Расіі, 2 ці 3 — у Казахстане, яшчэ 5 — у краінах далёкага замежжа, якія не называюцца. Але можна меркаваць, што беларускія прадпрыемствы дакладна з'явяцца ў Венесуэле.

Газета.Ru нагадвае, што на цяперашні дзень за межамі Беларусі дзейнічае 84 зборачных прадпрыемствы, 32 з іх — у Расіі. Яны пераважна спецыялізуюцца на выпуску сельскагаспадарчай тэхнікі — камбайнаў і трактароў.