Беларусь адмаўляецца ад імпарту газетнай паперы, каб эканоміць мільёны

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не будзе імпартаваць газетную паперу. Паводле яго словаў, штогод яе закуплялася 40 тысяч тон і на гэта траціліся мільёны долараў. Увядзенне з эксплуатацыю завода газетнай паперы ў Шклове забяспечыць Беларусь уласнай газетнай паперай. Пра гэта Лукашэнка сказаў сёння на адкрыцці прадпрыемства.

Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што будаўніцтва шклоўскага завода суправаджалася шэрагам праблем, з-за якіх яго адкрыццё было перанесена на 5 месяцаў.

Інтэрфакс