Беларусь адна з першых у Еўропе паводле колькасці зняволеных

У Беларусі 426 зняволеных на 100 тысяч чалавек. Наша краіна займае адно з першых месцаў у Еўропе па гэтым паказчыку.
Такія дадзеныя апошніх даследаванняў Міжнароднага цэнтру вывучэння турмаў пры лонданскім King' s College. Першае месца ў Еўропе займае Расія (623 чалавекі). У дзесятку лідэраў таксама трапілі яшчэ 7 постсавецкіх краін.

Аналізуючы стан папраўчых устаноў на постсавецкай прасторы, эксперты адзначаюць перанаселенасць турмаў, іх надзвычай нізкі санітарны ўзровень, праблему недастатковай бяспекі зняволеных, уключна з фізічным гвалтам і сексуальнымі нападамі.

У першую дзесятку еўрапейскіх краін з самым высокім паказчыкам зняволеных пасля Расіі і Беларусі таксама ўваходзяць Украіна (345), Эстонія (333), Латвія (292), Грузія (276), Малдова (247), Польшча (239), Літва (235), Азербайджан (202). Самы нізкі паказчык сярод еўрапейскіх краін (37) мае Ісландыя.

У свеце больш за ўсё зняволеных маюць ЗША ( звыш за 700) і самы нізкі - Аўстралія (11).

Радыё Свабода