Беларус Аляксандр Казакоў выбыў з чэмпіянату свету па фігурным катанні
Чэмпіянат свету па фігурным катанні працягваецца ў Лос-Анджэлесе. У другі дзень спаборніцтваў у адзінкавым катанні сярод мужчын беларус Аляксандр Казакоў заняў 43-е месца. Кароткую праграму беларуса суддзі ацанілі ў 40,74 бала. Такім чынам, ён завяршыў свой выступ. А летась Аляксандр на чэмпіянаце свету быў 25-м. На цяперашнім кантынентальным форуме Казакоў таксама пагоршыў свой вынік: пасля 18-га месца ў 2008 годзе ён апусціўся на 31-е.
Выйграў кароткую праграму француз Брыян Жубер (84,40). Цяперашні чэмпіён Еўропы і чэмпіён свету 2007 года апярэдзіў бліжэйшага саперніка амерыканца Эвана Лайсачака амаль на два балы. Лайсачак атрымаў за кароткую праграму 82,70. У тройцы лідэраў пасля першага дня знаходзіцца таксама канадзец Патрык Чан (82,55).
БЕЛТА