Беларус Аляксей Кудзін стаў чэмпіёнам свету па прафесійным кікбоксінгу

Беларус Аляксей Кудзін стаў чэмпіёнам свету па прафесійным кікбоксінгу па версіі WBKF у суперцяжкай вазе. У 10-раундавым супрацьстаянні ён атрымаў перамогу па ачках (3:0) над чэмпіёнам свету па тайскім боксе сярод аматараў, чэмпіёнам свету па кікбоксінгу сярод прафесіяналаў па версіі WPKA рыжанінам Канстанцінам Глухавым. У актыве Кудзіна таксама тытулы пераможца Кубка свету па кікбоксінгу-2006, чэмпіёна свету па тайскім боксе-2006 і чэмпіёна свету па кікбоксінгу-2007 сярод аматараў.

Бой адбыўся ў межах прэм'еры фільма “Антыдурь” на фэсце “Кінатаўр”. Вечар адзінаборстваў праходзіў пад дэвізам “Спорт супраць наркотыкаў”.

gorod.lv