Беларус Андрэй Краўчанка выйграў лёгкаатлетычны турнір у Францыі

Беларус Андрэй Краўчанка стаў пераможцам турніра па лёгкаатлетычным шматбор’і.
Спаборніцтвы прайшлі ў Францыі з удзелам усіх наймацнейшых дзесяціборцаў свету. Краўчанка набраў 8553 ачкі і абышоў нядаўніх прызёраў 11-га чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы ў Японіі, дзе ён сам выступіў няўдала.

Акрамя таго, на турніры беларускі спартовец устанавіў чатыры асабістых рэкорды ў штурханні ядра, бегу на 400 метраў, кіданні дыска і скачках з шастом.

БЕЛТА