Беларусь атрымала ў распрацоўку яшчэ тры нафтавыя радовішчы ў Венесуэле

Яшчэ тры нафтавыя радовішчы ў Венесуэле атрымала ў распрацоўку Беларусь. Пра гэта было паведамлена па выніках учорашняга пасяджэння Беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі. Да канца бягучага года мусяць быць завершаныя праектныя працы па будаўніцтве заводаў з удзелам беларусаў на венесуэльскай тэрыторыі, а да канца 2010 года плануецца завяршыць будаўніцтва заводаў па вытворчасці грузавікоў і аўтатрактароў, інфармуе БЕЛТА.