Беларусь будзе купляць свой нацыянальны прадукт… у Бельгіі
У Бельгіі будзе закупляць Беларусь свой нацыянальны прадукт – лён. На гэта Аршанскі льнокамбінат пайшоў з-за неўраджаю лёну. Урад ужо выдаткаваў на гэтыя мэты 8,8 млрд рублёў. Паводле словаў старшыні канцэрна “Беллегпрама” Эдуарда Нарышкіна,
сёлета неўраджай быў не толькі ў нас, але і ў многіх еўрапейскіх
краінах.
Ён таксама адзначыў, што атрыманая ў Беларусі сыравіна сярэдняй і нізкай якасці, таму з яе практычна немагчыма зрабіць вырабы добрай якасці. Бельгійскую сыравіну плануюць змешваць з беларускай.
АФН
Ён таксама адзначыў, што атрыманая ў Беларусі сыравіна сярэдняй і нізкай якасці, таму з яе практычна немагчыма зрабіць вырабы добрай якасці. Бельгійскую сыравіну плануюць змешваць з беларускай.
АФН