Беларус, былы прызёр чэмпіянату Еўропы па плаванню, наймаў кілера ў Расіі

Расійскія спецслужбы прадухілілі забойства бізнэсмена ў горадзе Тальяці, якога замовіў жыхар гэтага горада 31-гадовы грамадзянін Беларусі. Апошні мусіў вярнуць доўг — каля 15 тысяч долараў, але вырашыў пазбавіцца крэдытора. Пра пошукі кілера даведаліся супрацоўнікі ФСБ, якія падставілі "свайго" чалавека і запісалі "замову" беларуса на плёнку. Пасля ён нават не папрасіў прадаставіць яму доказы выкананай "працы". Падчас перадачы грошай грамадзянін Беларусі быў затрыманы. 

Як паведамляе газета "Вечерний Саранск", беларус — былы плывец, прызёр чэмпіянату Еўропы. Ён жыў у Тальяці, дзе займаўся бізнэсам. Яго расійскія памочнікі даюць паказанні, а сам ён маўчыць і не жадае размаўляць са следчым.