Беларусь дапамагла Расіі перахапіць ва Ўкраіны рынак электраэнергіі Літвы
Расія перахапіла ва Ўкраіны кантракт на пастаўку электраэнергіі ў Літву. І ў гэтым ёй, як мяркуюць эксперты, дапамагла Беларусь. Як паведамляе выданне "Коммерсант-Украина", "Интер РАО ЕЭС" заключыў 10-гадовы кантракт на пастаўку ў Літву 2,5 млрд кВТ.г у год, пачынаючы з 2010 года. Сума кантракта не раскрываецца. Кантракт з Расіяй фактычна закрывае літоўскі рынак для ўкраінскіх пастаўшчыкоў, лічыць першы намеснік міністра паліва і энергетыкі Ўкраіны Алег Бугаёў.
Перамовы паміж Украінай і Літвой у справе паставак украінскай электраэнергіі працягваліся каля двух гадоў. У сярэдзіне лютага паведамлялася, што міністры замежных спраў Літвы, Украіны і Беларусі "прынцыпова дамовіліся па пытанні транзіту ўкраінскай электраэнергіі ў Літву". Аднак, як мяркуе дырэктар беларускага аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка, Беларусь заблакавала транзіт украінскай электраэнергіі ў інтарэсах Расіі, адзначае сайт minprom.com.ua.