Беларусь экстрадавала ва Украіну падазраванага ў перапраўцы нелегалаў

Як паведамляюць украінскія СМІ, 27-гадовы мужчына падазраецца ў незаконнай перапраўцы грамадзян Афганістана праз украінска-славацкую мяжу. Двое яго саўдзельнікаў былі раней затрыманыя ва Украіне і асуджаныя на розныя тэрміны. Напрыканцы 2012 года зламысніка затрымалі праваахоўныя органы Беларусі пры спробе перасекчы беларуска-ўкраінскую дзяржаўную мяжу.


Мужчына знаходзіцца пад вартай, следства па справе працягваецца.

Фота — bymedia.net