Беларусь хоча дадатковае месца для Ўсходняй Еўропы ў Радзе Бяспекі ААН
Дэлегацыя Беларусі на міжурадавых перамовах па рэформе Рады Бяспекі ААН настойліва заклікала вылучыць дадатковае месца непастаяннага чальца усходнееўрапейскаму рэгіёну. У сваім выступе на перамовах пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН Андрэй Дапкюнас заявіў, што рэформа Рады Бяспекі, якая пакіне без увагі законныя памкненні ўсходнееўрапейскай рэгіянальнай групы, будзе насіць дыскрымінацыйны і несправядлівы характар.
Падчас перамоваў беларуская дэлегацыя таксама назвала справядлівымі і падтрымала памкненні краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі палепшыць прадстаўленасць іх рэгіёнаў у Радзе Бяспекі ААН.
БЕЛТА
Падчас перамоваў беларуская дэлегацыя таксама назвала справядлівымі і падтрымала памкненні краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі палепшыць прадстаўленасць іх рэгіёнаў у Радзе Бяспекі ААН.
БЕЛТА