Беларусь хоча памяняць Мытны саюз на Эканамічны

Асноўны пакет дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы плануецца падпісаць 19 снежня. Пра гэта 29 кастрычніка паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. Па яго словах, Беларусь гатовая перайсці ад Мытнага саюзу трох краінаў (Беларусь, Казахстан, Расія) да наступнай формы - Эканамічнага саюзу.  Еўдачэнка: "Ва ўсіх трох краін ёсць разуменне, што Мытны саюз з'яўляецца неабходным, але транзітным этапам нашай інтэграцыі. Беларусь зацікаўлена ў досыць хуткім пераходзе да наступнага этапу інтэграцыі - Эканамічнага саюзу, бо ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы усе тры краіны могуць атрымаць найбольшыя эканамічныя дывідэнды ў сувязі са свабодным перамяшчэннем тавараў. Пакет дакументаў па Адзінай эканамічнай прасторы складаецца з  17 дамоваў".

Завяршыць падпісанне гэтых дакументаў неабходна сёлета. Пры гэтым Еўдачэнка прызнаў, што эксперты наўрад ці паспеюць падрыхтаваць увесь пакет дамоваў.