Беларусь і Катар пачнуць вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва
Праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Катара аб вайсковым і вайскова-тэхнічным супрацоўніцтве ўхваліў сваім указам Аляксандр Лукашэнка. Цяпер чакаюцца двухбаковыя перамовы. З беларускага боку на іх
правядзенне ўпаўнаважаны міністр абароны Леанід Мальцаў.
Яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у праект пагаднення змены і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару. Мальцава таксама ўпаўнаважылі на падпісанне гэтага пагаднення.
БелаПАН
Яму дазволена пры неабходнасці ўносіць у праект пагаднення змены і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару. Мальцава таксама ўпаўнаважылі на падпісанне гэтага пагаднення.
БелаПАН