Беларусь і Літва абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства
Магчымыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Літвы ў рамках ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" будуць абмяркоўвацца 18-19 чэрвеня ў Мінску. Гэта адбудзецца падчас чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін. Парадак дня кансультацый ахопіць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і беларуска-літоўскага ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, адзначае БЕЛТА.