Беларусь і Літва плануюць будаваць у Клайпедзе тэрмінал па звадкаванні газу
Беларусь і Літва маюць намер пабудаваць супольны тэрмінал па звадкаванні газу ў порце Клайпеды. Пра гэта прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў 28 чэрвеня падчас адкрыцця ў Мінску гіпермаркета "Ома", пабудаванага з удзелам літоўскага капіталу. "Мы можам аб'яднаць фінансавыя рэсурсы, з тым каб у порце Клайпеды пабудаваць завод па звадкаванні газу і дастаўцы яго па газатранспартнай сістэме ў Беларусь. 285 кіламетраў магістральнага трубаправода — невялікія выдаткі. Праект з'яўляецца акупляльным і вельмі эфектыўным", — заявіў беларускі прэм'ер.
На адкрыцці гіпермаркета прысутнічаў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.
На адкрыцці гіпермаркета прысутнічаў прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс.