Беларусь і Расія ўсё ж абмяркоўваюць "аналаг шэнгенскай візы"

Нагадаем, што 10 верасня дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота заявіў, быццам у рамках гэтай дзяржавы можа быць створаны "нейкі аналаг шэнгенскай візы". Паводле яго слоў, ён ужо правёў кансультацыі ў МЗС абедзвюх краін. На наступны дзень прэс-сакратар МЗС нашай краіны Дзмітрый Мірончык заявіў, што Беларусь і Расія не вядуць перамовы пра адзіную візу саюзнай дзяржавы.

Аднак 22 верасня МЗС Расіі распаўсюдзіў каментар, у якім адзначаецца, што "дадзенае пытанне сапраўды абмяркоўваецца паміж Масквой і Мінскам, хаця перамовы па канкрэтным праекце пакуль не пачаліся". Расійскае знешнепалітычнае ведамства лічыць, што "ва ўмовах адсутнасці памежнага кантроля ўвядзенне адзінай візы бачыцца зусім лагічным крокам", інфармуе РІА "Новости".

Праўда, "штучна фарсіраваць" падрыхтоўку адпаведнага двухбаковага дакумента ў Мінску і ў Маскве не хочуць. Мяркуецца, што яго дасканальна падрыхтуюць, каб ў будучыні ў турыстаў не ўзнікала праблем. Да таго ж будуць падлічаныя страты, якія ўзнікнуць з фармаваннем "адзінай візавай прасторы".

Фота — ria.ru