Беларусь і Расія злучаць свае магістральныя тэлефонныя сеткі

Нацыянальны аператар сувязі Расіі кампанія “Сінтэра” і беларускі манапаліст “Белтэлекам” аб’явілі пра пачатак сумеснага будаўніцтва трансгранічнага опта-валаконнага злучэння сваіх магістральных сетак. Кожны з бакоў будзе будаваць свой кавалак сеткі да мяжы. Прапускная здольнасць новага злучэння складзе 2,5 Гбіт/с, з магчымасцю пашырэння да 10 Гбіт/с. У камерцыйную эксплуатацыю лінія будзе запушчана ў другім квартале наступнага года.

Мяркуецца, што з увядзеннем новых сетак палепшыцца якасць міжнароднай сувязі і хуткасць інтэрнэту.

Finam.ru