Беларусь і Ўкраіна разам прадставяць свае інтарэсы ва Ўсходнім партнёрстве

Беларусь і Ўкраіна дамовіліся стварыць тандэм, каб разам прадстаўляць інтарэсы абедзвюх краін у праграме "Ўсходняе партнёрства". Пра гэта паведаміў у тэлеэфіры прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка. Па словах Юшчанкі, краіны больш выйграюць разам, чым у адзіночку, калі пададуць на разгляд у Брусэлі пакет праектаў, якія датычаць дзвюх краінаў, паведамляе БЕЛТА.