Беларусь і Ўзбекістан не падпісалі пагадненне аб стварэнні КСАР

Лідэраў Беларусі і Ўзбекістана не ўдалося схіліць да падпісання пагаднення аб стварэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання на нефармальным саміце Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы, які прайшоў у Кыргызстане. Расійскаму прэзідэнту Дзмітрыю Мядзведзеву не дапамаглі нават "курортныя ўмовы" мерапрыемства, піша Газета.ру.
Нагадаем, у склад АДКБ уваходзяць сем краін: Беларусь, Арменія, Расія, Казахстан, Узбекістан, Таджыкістан і Кыргызстан. Беларусь з-за пачатку "малочнай вайны" не ўдзельнічала ў маскоўскім саміце і не падпісала дакумент аб стварэнні Калектыўных сілаў аператыўнага рэагавання.

Газета.ру адзначае, спасылаючыся на крыніцу ў МЗС Расіі, што Беларусь "усё ж прымае ўдзел у мерапрыемствах па стварэнню КСАР".

Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка ўжо выляцеў у Мінск.