Беларусь і В'етнам дамовіліся аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне

Беларусь і В'етнам дамовіліся аб супрацоўніцтве ў нафтахімічнай галіне. Такая дамоўленасць дасягнута ў ходзе праведзенага ў Мінску 15 і 16 лістапада пасяджэння беларуска-в'етнамскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму і навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік. Паводле яго слоў, нафтахімічная тэматыка была ў цэнтры ўвагі на перагаворах. Ён удакладніў, што размова ідзе аб рабоце як у В'етнаме, так і ў трэціх краінах.

Алейнік адзначыў, што больш канкрэтныя формы кантактаў у гэтай сферы будуць вызначаны ў час маючай адбыцца сустрэчы кіраўніцтва "Белнафтахіма" і "Беларуснафты" з кіраўніцтвам в'етнамскай кампаніі "ПетраВ'етнам".