Беларусь мае намер пастаўляць венесуэльскую нафту праз літоўскія порты

Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас пацвердзіў рэальнасць паставак у нашу краіну венесуэльскай нафты праз літоўскія порты. Літоўскія эксперты ўжо даследавалі іх магутнасці. У прыватнасці, тэрмінал Буцінге, якім валодае польская кампанія. Аднак пакуль ніякіх канкрэтных перамоваў не вядзецца, адзначыў амбасадар.

У той жа час Беларусь мае намер набыць адну са стывідарных кампаній у Клайпедскім порце. Гэта выклікана павелічэннем у мінулым годзе ў два разы аб’ёмаў транспартавання праз яго беларускіх грузаў, інфармуе сайт energyland.info.