Беларус Мікалай Чарняк стаў чэмпіёнам Еўропы па цяжкай атлетыцы

22-гадовы беларускі штангіст Мікалай Чарняк, які выступае ў вагавой катэгорыі да 77 кілаграм, стаў чэмпіёнам Еўропы ў Бухарэсце.

У суме дваяборства Чарняк падняў 344 кілаграмы. Срэбным прызёрам стаў Эркан Керымай з Албаніі — 342 кілаграмы, бронзавым — расіянін Дзмітрый Іваненка.

Адзначым, што гэта ўжо другая беларуская ўзнагарода чэмпіянату Еўропы. 5 красавіка золата выйграла бронзавая медалістка Алімпіяды-2008 Анастасія Новікава.

БЕЛТА