Беларусь можа атрымаць 1 млрд еўра на рэалізацыю буйнога прыватнага праекта

Беларусь можа атрымаць 1 млрд еўра на рэалізацыю буйнога прыватнага праекта ў сферы энергетыкі. Гэтае пытанне ўздымалася падчас нядаўніх сустрэч у Мінску прадстаўнікоў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і спецыялістаў Мінэнэрга Беларусі.

Прадстаўнікі Еўрапейскага банка таксама выказалі цікавасць да беларускіх прадпрыемстваў, на якіх плануецца праводзіць будаўніцтва, мадэрнізацыю і перавод кацельняў у міні-цеплаэнэргацэнтралі.

БЕЛТА