Беларусь мяркуе сёлета атрымаць расійскі крэдыт у 2 млрд долараў

Беларусь разлічвае атрымаць расійскі крэдыт у 2 млрд долараў ужо ў гэтым годзе. Так заявіў першы намеснік міністра фінансаў Андрэй Харкавец. Паводле ягоных словаў, у цяперашні момант перамовы знаходзяцца ў стадыі ацэнкі магчымасцяў па прыцягненні і пагашэнні крэдыту. Больш камфортных і доўгіх грошай Беларусь яшчэ не мела, падкрэсліў А.Харкавец. Яны патрэбныя, каб забяспечыць найперш разлікі ў вонкавым гандлі.

Пра тое, што міністэрствы фінансаў дзвюх краін разглядаюць магчымасць выдання Беларусі новага стабілізацыйнага крэдыту ў 2 млрд долараў, паведаміў амбасадар Расіі Аляксандр Сурыкаў 9 чэрвеня.

БелаПАН