Беларус на аўтамабілі заблакаваў пункт пропуску на мяжы з Украінай
48-гадовы беларус Мікалай Селеванюк перакрыў рух на пункце пропуску "Даманава" на мяжы з Украінай. Ён ехаў з Брэста на "аўдзі" і ўжо атрымаў уліковы талон для мытнага
кантролю ды паехаў да ўкраінскіх памежнікаў. Аднак нечакана спыніўся і
заблакаваў рух іншым машынам. Пасля беларус развярнуў свой аўтамабіль і
на вялікай хуткасці паімчаў назад, у Беларусь.
Украінскія памежнікі заблакавалі дарогу і затрымалі дзіўнага кіроўцу. Праўда, ён заблакаваў дзверцы і не хацеў выходзіць. Толькі зброя, нацэленая на яго, прымусіла Селеванюка выйсці. Пасля агляду аўтамабіля высветлілася, што парушальнік перавозіў у багажніку 360 кілаграмаў кантрабандных каляровых металаў.
На допытах беларус прызнаўся, што ў апошні момант зразумеў, што парушае закон, і вырашыў ехаць дахаты. Цяпер яго чакае суд ва Украіне, штраф і, праўдападобна, канфіскацыя машыны, інфармуе "Газета по-украінськи".