Беларусь на конкурсе “Міс свету” прадставіць чацвёртая прыгажуня Еўропы
На конкурсе прыгажосці "Міс Свету—2007" Беларусь прадставіць Юлія Сіндзеева, якая заняла другое месца ў конкурсе "Міс Беларусь—2006". Пра гэта сёння паведаміла кіраўнік Нацыянальнай школы прыгажосці Вольга Сярэжнікава падчас он-лайн канферэнцыі на сайце Першага канала. Паводле яе слоў, сёлета фінал конкурсу адбудзецца ў Пекіне 2 снежня.
Права на ўдзел у ім маюць толькі дзяўчаты, якія занялі першае або другое месца ў нацыянальных конкурсах прыгажосці. Чаму нашу краіну будзе прадстаўляць віцэ-міс Беларусі, а не галоўная прыгажуня краіны, Вольга Сярэжнікава не патлумачыла.
Дарэчы, Юлія Сіндзеева прымала ўдзел у конкурсе прыгажосці "Міс Еўропа—2006" і заняла чацвёртае месца.