Беларусь наведалі 105 тысяч турыстаў з краін па-за СНД
Больш за 105 тысяч турыстаў з краін па-за СНД наведалі Беларусь у 2007 годзе. Гэта на 18% больш, чым было ў 2006 годзе. Паводле звестак беларускага статыстычнага ведамства, лідыруючыя пазіцыі
сярод гэтых краін захаваліся за Літвой – 9,3 тысячы чалавек, Нямеччынай
– 7,8 тысячы, ЗША – 5,3 тысячы, Вялікабрытаніяй – 4,4 тысячы чалавек.
Акрамя таго, летась было адзначана павелічэнне колькасці турыстаў з
Бельгіі, Румыніі, Фінляндыі, Аўстраліі, Эстоніі, Ізраіля і Турцыі.
У 2007 годзе з Беларусі за мяжу выехалі паўмільёна турыстаў. Традыцыйна найбольш з краін СНД беларусы з турыстычнымі мэтамі наведваюць Украіну (66%). Летась значна павялічылася колькасць нашых землякоў, якія пабывалі ў Ізраілі, Кітаі, Нарвегіі, Латвіі, Егіпце, ААЭ, Кіпры, Грэцыі і Турцыі, інфармуе сайт embassybel.ru.