Беларусь наведаюць прадстаўнікі Міжнароднага сакратарыята NATO

Як паведаміў беларускім журналістам 10 снежня ў Бруселі прадстаўнік сакратарыята, падчас візіту плануецца абмеркаванне рэформы беларускага вайсковага комплексу. Склад дэлегацыі NATO пакуль не вызначаны.
Паводле слоў прадстаўніка арганізацыі, інфармацыя, якая будзе абмяркоўвацца бакамі, прызначаецца для ўнутранага карыстання, аднак размова, у прыватнасці, можа ісці аб падрыхтоўцы міратворчых місій з Беларусі, абмене вопытам удзелу ў міжнародных місіях і міжнароднага супрацоўніцтва.

Прадстаўнік Паўночнаатлантычнага альянсу ўказаў, што, з аднаго боку, арганізацыя крытыкуе адыход Беларусі ад дэмакратычных свабод, але з другога — захоўвае адносіны на ўзроўні тэхнічнага супрацоўніцтва.

БелаПАН