Беларусь не хоча залежаць ад паставак прыроднага газу з Расіі

Беларусь плануе дыверсіфікаваць рэгіёны і пастаўшчыкоў прыроднага газу. Пра гэта гаворыцца ў стратэгіі развіцця энергетычнага патэнцыялу Беларусі. Як інфармуе БЕЛТА, дакумент зацверджаны пастановай Савета Міністраў і разлічаны на перыяд да канца 2020 года. Пры выбары пастаўшчыкоў прыроднага газу будуць улічвацца такія фактары, як забяспечанасць запасамі, наяўнасць ці неабходнасць стварэння транспартнай інфраструктуры яго дастаўкі, эканамічнасць і кошты на газ.

Альтэрнатыўнымі цяперашнім і перспектыўнымі для Беларусі ў сферы паставак энерганосьбітаў у дакуменце названы Каспійскі, Сярэднеазіяцкі, Паўднёва-Амерыканскі рэгіёны, а таксама рэгіён Персідскага заліва.