Беларусь не закупляе мяса птушкі і кармавыя дадаткі ў Вялікабрытаніі
Беларусь не закупляла і не закупляе мяса птушкі, жывую птушку і кармавыя дадаткі для птушкагадоўлі з Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Нагодай для такой заявы сталі весткі з Вялікабрытаніі, дзе на адной з птушкафермаў каля горада Банбер ы ў графстве Оксфардшыр выяўлены чарговы выбух птушынага грыпу.
Таму, па словах адмыслоўцаў, пакуль няма неабходнасці ўводзіць забарону на прадукцыю з Вялікабрытаніі.
У міністэрстве таксама адзначылі, што забарона на ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі і камбікармоў уводзіцца толькі пасля афіцыйнага паведамлення аб інфекцыі, размешчанага на сайце Міжнароднага эпізаатычнага бюро. Яго пакуль што не было.