Беларус не здолеў перамагчы чэмпіёна свету па баях без правілаў

Расіянін Фёдар Емельяненка абараніў свой тытул чэмпіёна свету па баях без правілаў (баях змешанага тыпу) сярод цяжкавагавікоў. Ён перамог свайго галоўнага суперніка Андрэя Арлоўскага з Беларусі.

Паядынак прайшоў у каліфарнійскім Анахайме на арэне "Хонда-сентэр". На 2-й хвіліне першага раўнда беларускі спартсмен спрабаваў правесці свой любімы прыём - удар каленам у скачку, аднак Емельяненка сустрэў яго нечаканым бакавым ударам у сківіцу. Пасля яго Арлоўскі ўпаў на рынг і суддзя зафіксаваў накаўт.

РИА "Новости" нагадвае, што змешаныя адзінаборствы аб'ядноўваюць тэхніку боксу, кікбоксінгу, каратэ, тхэквандо, грэка-рымскай барацьбы, самба і дзюдо.