Беларусь па досведу “дажынак” гатовая правесці дзіцячае “Еўрабачанне”
Беларусь падала заяўку на правядзенне Міжнароднага конкурсу дзіцячай песні "Еўрабачанне—2009". Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Юрый Азаронак. Паводле яго слоў, "у нашай краіне надаецца вялікае значэнне арганізацыі святочных шоу" — "гэта бачна і па "Дажынках", і па "Славянскім базары".
"Калі Еўрапейскі вяшчальны саюз "дасць дабро", мы на самым высокім узроўні правядзём міжнародны конкурс", — заявіў Азаронак.
Нагадаем, Міжнародны конкурс дзіцячай песні "Еўрабачанне—2007" пройдзе ў Галандыі. У адрозненне ад "дарослага" "Еўрабачання" права правядзення конкурсу атрымлівае не тая краіна, прадстаўнік якой выйграў мінулагодні конкурс.
Месца правядзення выбіраецца арганізатарамі.
БелаПАН