Беларусь пачала падрыхтоўку да другога выпуску еўрабондаў на $1 мільярд

Беларускія ўлады пачалі падрыхтоўку да другога выпуску еўрааблігацый. Размяшчэнне выпуску можа адбыцца ў канцы гэтага году ці пачатку наступнага.

Паводле пастановы Саўміна сума выпуску еўрааблігацый з тэрмінам звароту не менш за 5 гадоў складзе 1 мільярд долараў. Арганізатарамі другога выпуску выступяць тыя ж банкі, якія бралі ўдзел у размяшчэнні дэбютнага выпуску еўрабондаў, паведамляе газета "Наша Ніва".

Варта адзначыць, што першапачаткова беларускія ўлады планавалі выйсці на міжнародны рынак з другім выпускам еўрабондаў не раней за сярэдзіну 2011 году. Аднак праблемы з паступленнем у краіну валютнай выручкі прымусілі значна паскорыць планы ўладаў.