Беларусь пачала рыхтавацца да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску
20 студзеня дэпутаты Еўрапарламента абсалютнай большасцю галасоў прынялі тэкст рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце сярод іншага Еўрапарламент выказвае меркаванне, што чэмпіянат свету па хакеі 2014 года не павінен праводзіцца ў Беларусі, пакуль у краіне ёсць палітвязні. У гэты ж дзень намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік правёў рабочую нараду, прысвечаную ходу падрыхтоўкі да правядзення чэмпіянату ў Мінску, паведаміла прэс-служба ўрада.
У нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкама, апарату Савета міністраў
Тозік даручыў Мінспорту сумесна з зацікаўленымі ведамствамі ўнесці змены ў склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні чэмпіянату свету і зацвердзіць план яго працы на 2011 год. Мінгарвыканкаму даручана забяспечыць выкананне графіка работ па будаўніцтве лядовай арэны ў мікрараёне Чыжоўка, завяршыць узвядзенне комплексу "Студэнцкая вёска" ў Мінску, пачаць рэалізацыю праекта інтэлектуальнай транспартнай сістэмы сталіцы, а таксама будаўніцтва гасцінічных комплексаў катэгорый ад трох да пяці зорак. Шэраг даручэнняў дадзены таксама міністэрствам эканомікі, адукацыі, інфармацыі, транспарту, іншым зацікаўленым, паведамляе БелаПАН.