Беларусь папросіць у Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС 32,6 млн еўра
Міністры фінансаў краін Еўразійскай эканамічнай супольнасці на сустрэчы ў Маскве вызначылі ліміты доступу дзяржаваў - удзельніц Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС да сродкаў фонду. Як паведамляе БЕЛТА, паводле прынятага рашэння Беларусь можа разлічваць на 21% агульнага аб'ёму сродкаў фонду, Расія - на 37%, Казахстан - на 24%, Арменія - на 13%, Кыргызстан - на 3% і Таджыкістан - на 2%. Памер Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у 2010 годзе налічвае 8 млрд 550 млн долараў.
Па словах міністра фінансаў Расіі Аляксея Кудрына, Кыргызстан ужо падаў заяўку на атрыманне крэдыту ў памеры 160 млн долараў. Неўзабаве такія заяўкі паступяць ад Беларусі на 32,6 млн еўра і ад Арменіі на 601,6 млн еўра. Расія і Казахстан пакуль не маюць намеру выкарыстоўваць свае ліміты, адзначыў Кудрын.