Беларус паскардзіўся польскім паліцэйскім на рабаванне, якога не было
Мужчына прыйшоў у камісарыят паліцыі і паведаміў, што яго абрабавалі.
Ён расказаў, што ў мясцовасці Брок Мазавецкага ваяводства пад пагрозай нажа ў яго забралі грошы і спусцілі паліва з бензабаку яго фуры.
Падазрэнні ў паліцыянтаў выклікала тое, што беларус мяняў паказанні і не мог дакладна апісаць падзеі.
Пазней мужчына прызнаўся, што ўсю гісторыю выдумаў. На самой справе ён спрабаваў прадаць двум мужчынам 50 літраў паліва. Аднак тыя спусцілі ўсё паліва з бензабаку. Мужчына зразумеў гэта, толькі калі паспрабаваў паехаць, пішуць польскія СМІ.
Фота — ffclub.ru