Беларусь патрапіла ў лік лідэраў па тэмпах росту спажывецкіх цэнаў
Трэцяе месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту спажывецкіх цэнаў у верасні 2008 года заняла наша краіна. Як паведамляе БелаПАН, у Беларусі - 1%, большыя яны толькі ў Латвіі і Ўкраіны - па 1,1%.
Паводле звестак нацыянальных органаў статыстыкі, у Расіі ў верасні цэны павялічыліся толькі на 0,8%, у Літве - на 0,5%, а ў Грузіі знізіліся на 0,8%.
За дзевяць месяцаў 2008 года лідэрам па росце спажывецкіх цэнаў стала Ўкраіна - 16,1%, на пятым месцы Расія - 10,6%, на шостым Беларусь - 9,4%, на восьмым Літва - 7,7%.