Беларусь павысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты на 22,5%
Беларусь з 6 студзеня на 22,5% павысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты. Цяпер прапампоўка адной тоны нафты ў кірунку Польшчы (Унеча-Адамава застава) каштуе Расіі амаль 3,43 еўра, у кірунку Ўкраіны (Унеча-Броды) — да 1,47 еўра, інфармуе "Інтэрфакс".
Разам з тым, з 6 студзеня на 21,7% да 73 еўрацэнтаў за 1 тону нафты павялічваецца тарыф на прапампоўку імпартуемай сыравіны па нафтаправодзе "Дружба" да Мазырскага НПЗ.
Праз Беларусь штогод ажыццяўляецца транзіт каля 70 мільёнаў тон расійскай нафты, у асноўным па нафтаправодзе "Дружба". З улікам паставак на мазырскі завод прапампоўка складае 80 мільёнаў тон.